Дыплом М.А. Маніса


Педагагічны шлях Заслужанага настаўніка БССР Мікалая Аляксандравіча Маніса пачаўся ў 1927 г., калі ён паступіў у Полацкае педагагічнае вучылішча. Скончыўшы трохгадовы курс навучання, малады настаўнік праз колькі часу стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння Мікалай Аляксандравіч навучаўся ў ваенным вучылішчы лётчыкаў. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны паспеў папрацаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школе сялянскай моладзі і родным педвучылішчы. Пасля вайны М.А. Маніс працаваў дырэктарам полацкай сярэдняй школы № 13.

У экспазіцыі прадстаўлены дыплом аб заканчэнні фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выдадзены М. Манісу 3 ліпеня 1936 г. На першай старонцы дакумента можна бачыць фатаграфію выпускніка. У развароце змешчаны пералік прадметаў на рускай і беларускай мове. Атрыманыя за кожны курс адзнакі прастаўлены толькі пропісам.

Пасля абароны дыплома на тэму "Мера мностваў па Жордану - Рыману і па Лебегу" з адзнакай "Выдатна" Мікалаю Манісу было прысвоена "права выкладчыка сярэдняй школы і асістэнта ВНУ".

Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй і паглядзець відыё пра гэтага чалавека можна па спасылцы: http://local.polotsk.museum.by/node/22735.

У экспазіцыі музея ёсць і іншыя прадметы з калекцыі М.А. Маніса: Газета "Известия армейского Совета солдатских депутатов III армии и Полоцкого Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов"