Развіццё адукацыі ў Полацку. 1930-я.


У 1930/31 навучальным годзе амаль усе дзеці школьнага ўзросту і значная частка падлеткаў, якія не скончылі пачатковую школу, былі ахоплены пачатковай адукацыяй. Вырасла колькасць сямігадовых школ і колькасць навучэнцаў 5—7 класаў. Школы пачалі працаваць па адзіных вучэбных праграмах і планах, былі ўведзены адзіныя падручнікі. Была праведзена рэарганізацыя школ: з 1934 г. былі выдзелены пачатковая, няпоўная сярэдняя і сярэдняя школы. З шаснаццаці школ горада сем былі беларускімі, тры — рускімі, дзве — яўрэйскімі і адна — польскай.

К пачатку 1940-х гг. у Полацку таксама працавалі дзве вячэрнія школы, школа медсясцёр, чатыры сярэдніх спецыяльных вучэбных установы: лясной тэхнікум, школьнае і дашкольнае педагагічныя вучылішчы і будаўнічы тэхнікум. Вядомымі полацкімі педагогамі ў той час былі І.П. Дэйніс, М.А. Маніс, Л.Г. Дэйніс, А.Г. Александровіч і інш.