Краязнаўчы музей

Вітаем Вас на сайце Краязнаўчага музея!

Тут Вы знойдзеце інфармацыю аб гісторыі стварэння першага з 11 існуючых сёння полацкіх музеяў, аб яго экспазіцыі і самых цікавых экспанатах.

Старэйшы музей горада распавядзе аб Полацку як сталіцы старажытнейшага ўсходнеславянскага княства - калысцы беларускай дзяржаўнасці і духоўнасці; пазнаёміць з развіццём міжнародных гандлёвых зносін горада і цяжкімі часамі ў гады выпрабаванняў незлічонымі войнамі. У залах музея Вы даведаецеся аб тым, як Полацк стаў цэнтрам асветы і сусветнай сталіцай езуітаў; аб слынных кадэцкіх традыцыях і жыцці горада ў складзе Расійскай імперыі, СССР і на сучасным этапе.

Гісторыю горада ствараюць людзі. Пра знакамітых палачан, якія ўславілі свой горад далёка за межамі роднай зямлі, і пра многае іншае распавядзе экспазіцыя музея.