Удзел у міжнароднай канферэнцыі

24-26 красавіка 2025 г. на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава прайшла VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства». Адзін з найбуйнейшых форумаў у галіне крыніцазнаўства на постсавецкай прасторы сабраў больш за 200 даследчыкаў з устаноў адукацыі і навукова-даследчых цэнтраў Беларусі, Расіі, Узбекістана. У яго рабоце прыняла ўдзел і загадчык Краязнаўчага музея Полацка І. П. Воднева. Яе даклад быў прысвечаны новым архіўным крыніцам па гісторыі пажарнай службы ў Полацку, знойдзеным за апошнія гады ў архівах розных краін.

173