
2025 год стаў знакавым для нашай краіны. Дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка большасцю галасоў выбаршчыкаў зноў быў абраны на пасаду кіраўніка дзяржавы. У сакавіку 2025 г. згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта нашай краіны. Прысяга кіраўніка дзяржавы прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
У Палацы Незалежнасці сабралася больш за 1000 запрошаных гасцей. Удзельнікамі значнай падзеі сталі і палачане. У Зале ўрачыстых цырымоній прысутнічаў І. І. Марковіч, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
Госці цырымоніі атрымалі ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь памятны падарунак — «Рабочую тетрадь», на старонках якой размешчаны цытаты і асноўныя тэзісы з выступленняў кіраўніка дзяржавы.
У маі 2025 г. Ігар Іванавіч перадаў эксклюзіўны падарунак загадчыку Краязнаўчага музея І. П. Водневай. На першай старонцы «Рабочей тетради» кіраўнік раёна пакінуў запіс, у якім адзначыў, што «… Будущее Беларуси – в надёжных руках…» і выказаў надзею, што «… Рабочая тетрадь займёт достойное место в экспозиции музея».
Цяпер кожны жадаючы мае магчымасць пабачыць гэты падарунак у Краязнаўчым музеі Полацка ў часовай экспазіцыі «Беларусь XXI века. Наш исторический выбор».