Курганнае пахаванне дружынніка


У ХІ-ХІІ стст. на тэрыторыі Полаччыны найбольш распаўсюджанымі былі курганныя пахаванні. Яны ўяўлялі сабой пахаванне па абраду трупапалажэння на паверхні зямлі або ў невялікіх ямах пад земляным насыпам. Курганы Х-ХІІ стст. былі круглымі ў плане і мелі полусферычную форму. Пахаванні аб’ядноўваліся ў някропалі, якія размяшчаліся звычайна на роўнай сухой мясцовасці недалёка ад вадаёма. Някропалі былі неад’емнай часткай паселішча.

У 1966 г. беларускім археолагам Г.В. Штыхавым быў даследаваны адзін з курнаноў калі в. Лукомль, на месцы якой ў Х-ХІІІ стст. знаходзіўся адзін з гарадоў Полацкага княства. У выніку раскопак быў знойдзены цікавы копмлекс, пяць прадметаў з якога сёння экспануюцца ў Краязнаўчым музеі. Гэта - баявая сякера, наканечнік капья, фібула, цвік і нож з касцяной рукаяццю.