Пражскія грошы


Каля 1300 г. чэшскі кароль Вацлаў ІІ правёў грашовую рэформу, вынікам якой стала з’яўленне адной з самых вядомых манет у свеце – пражскага гроша. Сам тэрмін “грош” утвараецца ад лацінскага словазлучэння «denarius grossus», якое ў эпоху Сярэднявечча ўжывалася для абазначэння буйнай срэбнай манеты. Нягледзячы на тое, што сучаснікі называлі пражскі грош “вечнай манетай”, на працягу яго выкарыстання нязменным заставаўся толькі знешні воблік, кошт манеты пастаянна зніжаўся. Чаканка манеты здзяйснялася манетным дваром у чэшскім горадзе Кутна-Гора.

На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага пражскія грошы былі ў абарачэнні да канца XV ст. і нават сталі часткай экспарта на рускія землі. Следствам распаўсюджвання ў княстве чэшскай манеты было выкарыстанне на яго рынках такіх паняццяў, як капа (60 грошай), полукапа (30 грошай), рубель (100 грошай) і палціна (50 грошай).

У экспазіцыі Краязнаўчага музея можна ўбычыць пражскія грошы, якія чаканіліся ў канцы XIV - пачатку XV стст. Манеты вагой каля 2,7 гр утрымліва каля 60% срэбра. Экспанаты былі перададзены ў фонды музея ў 1989 г. вадзіцелем аўтабазы г.п. Фарынава Заяноўскім А.В.