Мікалай Дзмітрыевіч Гнядоўскі (урач—тэрапеўт)


Нарадзіўся ў 1880 г. у сям'і полацкага святара. Скончыў Юр'еўскі ўніверсітэт. Да рэвалюцыі працаваў полацкім павятовым урачом. З 1920 г. займаў пасаду тэрапеўта пры Полацкай народнай бальніцы. Адначасова вёў прыём у гарадской амбулаторыі.

У 1921 г. М.Д. Гнядоўскаму было прысвоена званне "Герой працы" як аднаму з нешматлікіх грамадскіх актывістаў, што ўдзельнічалі ў працы камісій і мерапрыемствах Павятовага аддзела аховы здароўя. Памёр у 1921 г. Пахаваны ў Полацку.