Веніямін Саламонавіч Магаршак (урач—хірург)


Нарадзіўся ў 1884 г. Скончыў Юр'еўскі ўніверсітэт, працаваў урачом у в. Кублічы (сёння — Ушацкі раён Віцебскай вобласці), у г. Чашнікі. З 1924 г. узначальваў Полацкую гарадскую амбулаторыю, а ў 1925 г. быў назначаны першым галоўным урачом бальніцы імя У.І. Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у шпіталі ў Свярдлоўскай вобласці. З 1946 па 1967 г. загадваў лабараторыяй у Полацку. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам "Знак Пашаны", медалём "За перамогу над Германіяй". Памёр у 1967 г. Пахаваны ў Полацку.

Асабістыя рэчы і дакументы Веніяміна Саламонавіча Магаршака перадала ў музей у 1986 г. дачка Марыя Веніямінаўна Магаршак.