Ганаровы крыж Першай сусветнай вайны 1914/1918


Ордэн "Ганаровы крыж Першай сусветнай вайны 1914/1918" быў устаноўлены 13 ліпеня 1934 г. рэйхспрэзідэнтам Германіі Паулем фон Гіндэнбургам, які падчас вайны ўзначальваў германскі Палявы Генштаб. Па прозвішчы свайго заснавальніка ўзнагарода атрымала неафіцыйную назву "Крыж Гіндэнбурга".

Ганаровы крыж выконваўся ў трох варыянтах: 1) першай ступені - для былых франтавікоў, з мячамі; 2) другой ступені - для ўдзельнікаў вайны (тых, хто не прымаў непасрэдны ўдзел у баявых аперацыях), без мячоў; 3) трэцяй ступені - для ўдоў і бацькоў (блізкіх родзічаў) удзельнікаў вайны, без мячоў. У Краязнаўчым музеі знаходзіцца ордэн першай ступені, ці "крыж франтавіка". Узнагарода ўяўляе сабой бронзавы крыж памерам 37x37 мм, які мае 2,8-мм кайму па краях і вушка на верхнім промні. На правым баку ордэна змешчаны звернуты ўверх лаўровы вянок з лентай, які займае частку ніжняга промня. Знутры вянка адзін пад другім запісаны гады "1914" і "1918", а пад сам крыж знізу падкладзены два мячы.

Узнагароджанне ордэнам патрабавала падачы хадайніцтва і здзяйснялася асабіста ці па поште. Права на ўзнагароджанне мелі ўсе грамадзяне Германіі і былыя нямецкія падданыя, "кто обеспечил усилия Германии в войне в период с декабря 1914 г. по август 1918 г.". Усяго Ганаровым крыжам было ўзнагароджана болей за 6 200 000 франтавікоў, 1 100 000 удзельнікаў вайны; каля 718 000 ордэнаў было ўручана ўдовам і бацькам загінуўшых у Першай сусветнай вайне.