Слоік


Слоік - посуд, які часцей за ўсё выкарыстоўвалі для засолкі розных прадуктаў (капусты, агуркоў, грыбоў) або захоўвання смятаны, варэння, мёду, тлушчу. У экспазіцыі музея прадстаўлены слоік з выпуклымі бакамі і шырокім нізкім горлам, без ручак. Унутры і звонку посуд пакрыты палівай карычневага і зялёнага колераў. У верхняй частцы слоік упрыгожаны выявай кветкі.

Гэты посуд быў набыты ўладальнікам на кірмашы ў г. Дзісне (Віцебская вобласць) у 1930-1940-х гг.