
У 1924 г. у сувязі з новым тэрытарыяльна–адміністрацыйным дзяленнем была ўтворана Полацкая акруга. У яе склад ўвайшлі 9 раёнаў — Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Ветрынскі, Дрэтунскі, Валынецкі, Дрысенскі, Асвейскі, Ульскі. З гэтага часу пачалася рэарганізацыя органаў дзяржаўнага кіравання і сілавых структур, у тым ліку і пажарных каманд, якія з'яўляліся часткай НКУС.
Аб асаблівасцях працы пажарных у вёсцы ў другой палове 1920-х — пачатку 1930-х гг. можна даведацца тут.