І.М. Чысцякоў і В.А. Пянькоўскі. Прыклад для пераймання.

Шмат цікавага пра жыццё і баявы шлях двух генералаў Чырвонай Арміі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада ў далёкім 1944 г., даведаліся навучэнцы Полацкага кадэцкага вучылішча падчас сустрэчы, якая прайшла ў музеі ў верасні 2020 г. Іван Міхайлавіч Чысцякоў і Валянцін Антонавіч Пянькоўскі як ў гады вайны, так і ў мірны час заўсёды былі прыкладам для пераймання. Два баявых таварыша, якая прайшлі Вялікую Айчынную вайну, добра ведалі цану міру і спокаю.
У Краязнаўчым музеі дзецям не толькі паказалі невялікі відэафільм пра вызваліцеляў горада, але і асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, якія сёння прадстаўлены на выставе, прысвечанай Ганаровым грамадзянам горада Полацка.
Высокага звання два генерала былі ганараваны больш за паўстагоддзя назад — яшчэ ў 1967 г. І.М. Чысцякоў і В.А. Пянькоўскі прыязжалі ў Полацк у пасляваенны час. Яны ўдзельнічалі ва ўрачыстых мерапрыемствах, актыўна сустракаліся з палачанамі розных узростаў.
Падчас тэматычнай экскурсіі навуковыя супрацоўнікі музея прапанавалі рабятам адказаць на пытанне: "Што сёння адказалі бы генералы, калі пабачылі сучасны Полацк?" У адказах большасці вучняў гучалі адны словы: "Яны былі бы задаволены, пабачыўшы горад нанава адбудаваным, чыстым і прыгожым. Нашы салдаты не дарэмна пралілі кроў."