«На чале горада: С.П. Партноў, К.Л. Хоміч, У.С. Тачыла»

Гаспадарчы падыход да вырашэння задач, здольнасць бачыць на перспектыву, настойлівасць і гатоўнасць рызыкаваць — гэта толькі частка якасцей, якімі павінны валодаць кіраўнікі горада. Полацкам у другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст. кіравалі розныя людзі, але толькі трое з іх былі ўдастоены высокага звання «Ганаровы грамадзянін горада Полацка». Аб гэтых кіраўніках і пойдзе гаворка ў фільме «На чале горада: С.П. Партноў, К.Л. Хоміч, У.С. Тачыла», які можна паглядзець тут.