25 ліпеня - Дзень пажарнай службы

25 ліпеня пажарныя Рэспублікі Беларусь адзначаюць сваё прафесійнае свята. Ва ўсе часы пажары лічыліся адным з самых вялікіх няшчасцяў. З-за адсутнасці ведаў і ўменняў іх тушэння выгаралі вёскі і нават гарады. І толькі са з’яўленнем спецыяльнай пажарнай службы стала магчымай не толькі ліквідацыя пажараў, але і іх папярэджанне. Свята — добрая нагода ўспомніць аб тым, як з’явілася пажарная служба ў Полацку.

982