Нікалаеў Андрыян Рыгоравіч (1929-2003)




Нарадзіўся ў Чувашыі. У 1954 г. скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, у 1968 г. — Ваенна-паветраную акадэмію імя М.Я. Жукоўскага. Касманаўт першага набору. У 1962 г. на касмічным караблі «Усход-3» зрабіў 64 віткі вакол Зямлі сумесна з П.Р. Паповічам – пілотам касмічнага карабля «Усход-4». У 1970 г. на караблі “Саюз-9” зрабіў вакол Зямлі 286 віткоў. Двойчы Герой Савецкага Саюза. Заслужаны майстар спорту СССР. Ганаровы грамадзянін 19 гарадоў.
Узнагароджаны чатырма ордэнамі, медалямі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1962 г.