Паповіч Павел Раманавіч (1930-2009)



Паповіч Павел Раманавіч (1930-2009)
Нарадзіўся на Кіеўшчыне. У 1954 г. скончыў Магнітагорскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, у 1968 г. — Ваенна-паветраную акадэмію імя М.Я. Жукоўскага. Касманаўт першага набору. У 1962 г. на касмічным караблі «Усход-4» зрабіў 64 віткі вакол Зямлі сумесна з А.Р. Нікалаевым – пілотам касмічнага карабля «Усход-3». У 1974 г. на караблі “Саюз-14” здзейсніў другі палёт, які доўжыўся 15 сутак. На працягу 24 гадоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, шэсць скліканняў — дэпутатам Вярхоўнага Савета УССР. Двойчы Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін 11 гарадоў.
Узнагароджаны шасцю ордэнамі, медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1962 г.