Партноў Сямён Паўлавіч (1896-1980)

Партноў Сямён Паўлавіч (1896–1980)
Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У 1915 г. мабілізаваны ў войска. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне, вызваляў Полацк у ходзе савецка-польскай вайны. У 1922 г. скончыў курсы чырвоных камандзіраў, з 1930 г. працаваў начальнікам Полацкай акруговай міліцыі, старшынёй выканкама Полацкага гарсавета, Расонскага райвыканкама.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 па 1961 г. — старшыня, пазней — намеснік старшыні Полацкага гарвыканкама.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.

У гады Першай сусветнай вайны. Крайні злева Парноў С.П. 1915 г.

Сустрэча са старэйшым братам Нікіфарам. Стаіць – Партноў С.П. 1917 г.

У гады грамадзянскай вайны. Крайні справа Партноў С.П. 1919.

Партноў С.П. з канём Васькам у гады грамадзянскай вайны. 1921 г.

На мітынгу падчас урачыстага адкрыцця Кургана Бессмяротнасці выступае Партноў С.П. 1966 г.

Падчас уручэння ордэна Леніна Ганароваму грамадзяніну горада Полацка Парнову С.П. 1967 г.

Сустрэча палачан з гасцямі з Польскай Народнай Рэспублікі. 2-гі справа Партноў С.П. 1967 г.