Ліхачоў Іван Міхеевіч (1897-1975)

Ліхачоў Іван Міхеевіч (1897-1975)
Нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці. З 1916 г. у царскай арміі, з 1918 г. у Чырвонай Арміі, скончыў палкавую школу малодшага начсаставу. Удзельнік грамадзянскай вайны. Вучыўся ў Прамысловай акадэміі ў Маскве. З 1935 г. працаваў першым сакратаром Полацкага акруговага камітэта КП(б)Б, начальнікам арганізацыйна-гаспадарчага аддзела Наркамзема БССР. У гады вайны быў членам калегіі, намеснікам старшыні вайсковага трыбунала 2-га Беларускага фронту. З 1947 г. — сакратар Полацкага гаркама КПБ, загадчык аддзела прамысловага і камунальнага будаўніцтва Полацкага абкама КПБ, старшыня аблпрафсаюза. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння з 1973 г.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.

Ліхачоў І.М. – ваенны камісар Ургінскага ваеннага гарнізона ў Манголіі. 1921 г.

Штаб 103-й стралковай брыгады. Стаіць 2-гі справа Ліхачоў І.М. 1921 г.

Служачыя 35-й стралковай дывізыі. 1921 г.

Ліхачоў І.М. з жонкай Аляксандрай Іванаўнай. 1924 г.

Ваенны юрыст 2-га рангу Ліхачоў І.М. 1941 г.

Выступае Ліхачоў І.М. падчас урачыстага адкрыцця парка імя 50-годдзя Савецкай улады. 1967 г.

Ганаровы грамадзянін горада Полацка Ліхачоў І.М. 1975 г.

Падчас адкрыцця помніка воінам 1-га Прыбалтыйскага фронту. 4-ы справа – Ліхачоў І.М.  1967 г.