Дабравольскі Антон Антонавіч (1899-1978)



Дабравольскі Антон Антонавіч (1899–1978)
Нарадзіўся на Віцебшчыне. Быў удзельнікам Першай сусветнай і савецка-польскай войнаў. З 1923 г. працаваў у Полацкім павятовым камітэце КП(б)Б. Пасля заканчэння курсаў гандлю ў Ленінградзе працаваў намеснікам дырэктара Белдзяржснаба, дырэктарам Белхімпрама, займаў шэраг іншых кіруючых пасад. У гады вайны служыў памочнікам камандзіра па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні. У пасляваенны час працаваў у Полацку на адказных пасадах у партыйных і савецкіх органах.
Узнагароджаны дзевяццю ордэнамі, медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.


Дабравольскі А.А. з баявым таварышам. 1920-я гг.
Дабравольскі А.А. з баявым таварышам. 1920-я гг.


Дабравольскі А.А. з сябрамі. 1920-я гг.
Дабравольскі А.А. з сябрамі. 1920-я гг.


Дабравольскі А.А. з дачкой Нэляй. 1970-я гг.
Дабравольскі А.А. з дачкой Нэляй. 1970-я гг.


Дабравольскі А.А. на гарадскім стадыёне “Спартак”. 1970-я гг.
Дабравольскі А.А. на гарадскім стадыёне “Спартак”. 1970-я гг.


Дабравольскі А.А. у адпачынку. 1970-я гг.
Дабравольскі А.А. у адпачынку. 1970-я гг.