Барэйка Віктар Сцяпанавіч (1895-1974)



Барэйка Віктар Сцяпанавіч (1895–1974)
Нарадзіўся на Полаччыне. З 1915 г. служыў мараком Балтыйскага флоту. У кастрычніку 1917 г. прымаў удзел у штурме Зімняга палаца. Пасля дэмабілізацыі ў 1923 г. вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгаса. У гады вайны быў камісарам аднаго з атрадаў партызанскай брыгады «Няўлоўныя» М.С. Пруднікава. У мірны час працаваў на розных пасадах у абласным і раённым спажыўсаюзах, потым піларамшчыкам на Полацкай мэблевай фабрыцы.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.


Віктар Сцяпанавіч Барэйка. 1950-я гг.
Віктар Сцяпанавіч Барэйка. 1950-я гг.


Былы камісар партызанскай брыгады Пруднікава Б.Л. Глезін. 1958 г.
Былы камісар партызанскай брыгады Пруднікава Б.Л. Глезін. 1958 г.


Былы камісар партызанскай брыгады Пруднікава Б.Л. Глезін. 1958 г. Адваротны бок.
Былы камісар партызанскай брыгады Пруднікава Б.Л. Глезін. 1958 г. Адваротны бок.


Сябры-суседзі В.С. Барэйка і В.С. Свірко. 1970-я гг.
Сябры-суседзі В.С. Барэйка і В.С. Свірко. 1970-я гг.


Ганаровыя грамадзяне горада Полацка. 3-ці справа – В.С. Барэйка. 1967 г.
Ганаровыя грамадзяне горада Полацка. 3-ці справа – В.С. Барэйка. 1967 г.