Іван Пятровіч Дэйніс (1900-1985)




Нарадзіўся на Пскоўшчыне. У 1905 г. сям'я пераехала ў Полацк. Пасля заканчэння Віцебскай мужчынскай гімназіі і педкурсаў працаваў настаўнікам у Полацку. У 1925 г. — сакратар Полацкага краязнаўчага таварыства. У 1929 г. скончыў БДУ, выкладаў у Полацкім лясным тэхнікуме. У гады вайны — у эвакуацыі. У 1944 г. вярнуўся на ранейшую пасаду, на якой працаваў да выхаду на пенсію ў 1960 г. Вёў актыўную краязнаўчую работу. Шматразова абіраўся дэпутатам Полацкага гарсавета дэпутатаў працоўных.
Узнагароджаны медалямі, граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.


Прафкамітэт працаўнікоў асветы педфакультэта БДУ. У верхнім радзе 4-ты злева — І. П. Дэйніс. 1928
Прафкамітэт працаўнікоў асветы педфакультэта БДУ. У верхнім радзе 4-ты злева — І. П. Дэйніс. 1928


Дэйніс І. П. з жонкай Любоўю Георгіеўнай. 1930-я гг.
Дэйніс І. П. з жонкай Любоўю Георгіеўнай. 1930-я гг.


Настаўнікі Полацкага ляснога тэхнікума. 1951
Настаўнікі Полацкага ляснога тэхнікума. 1951


Полацкія краязнаўцы Клокаў С. А. і Дэйніс І. П. 1954
Полацкія краязнаўцы Клокаў С. А. і Дэйніс І. П. 1954


1-я Полацкая працоўная школа. Малюнак Дэйніса І. П. 1978
1-я Полацкая працоўная школа. Малюнак Дэйніса І. П. 1978


Дэйніс І. П. з дзецьмі. 1967
Дэйніс І. П. з дзецьмі. 1967


Пахаванні сям’і Дэйнісаў. 2010
Пахаванні сям’і Дэйнісаў. 2010