Пагарэлая Ксенія Максімаўна (1959 г.н.)



Пагарэлая Ксенія Максімаўна (1959 г. н.)
Нарадзілася ў г. Краснадар. Скончыла Маскоўскую Дзяржаўную кансерваторыю імя П.І. Чайкоўскага па класе фартэпіяна і аргана, у 1983–1987 гг. працавала ў Далёкаўсходнім педагагічным інстытуце мастацтваў. З 1988 г. — арганістка канцэртнай залы Сафійскага сабора. З 1991 г. працуе ў Полацкай дзіцячай школе мастацтваў, з 2004 па 2011 г. выкладала ў Віцебскім філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мае фондавыя запісы на беларускім радыё і тэлебачанні, тры кампакт-дыскі. Атрымала званні Жанчыны года Полацка ў 1995 г., Жанчыны года Віцебшчыны ў 2003 г. Лаўрэат міжнароднага фестывалю-конкурсу духоўнай музыкі «Магутны Божа», прэміі імя Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка. Пражывае ў Полацку.
Узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 2009 г.