Праневіч Андрэй Уладзіміравіч (1983 г.н.)




Нарадзіўся на Міншчыне. У 1984 г. сям'я пераехала ў Полацкі раён. Пасля траўмы пазваночніка – інвалід I групы. У 2008 г. пачаў займацца паралімпійскім фехтаваннем пад кіраўніцтвам С.Я. Сушчына. У 2011 г. уключаны ў склад Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь. У 2013 г. – сярэбраны прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. У 2014 г. – чэмпіён Еўропы. У 2015 г. – бронзавы прызёр чэмпіянату Свету. У 2016 г. – чэмпіён Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія). Спартсмен-інструктар установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту». Пражывае ў Полацку.
Майстар спорту міжнароднага класа.
Званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка прысвоена ў 2017 г.