Кляйменаў Віктар Аляксеевіч (1949-2011)




З 1960 г. пражываў у Полацку. Пасля заканчэння школы працаваў на Полацкім гарпрамкамбінаце. У 1975 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў слесарам на заводзе пластмасавых вырабаў, майстрам, прарабам, начальнікам ПМК-12 трэста «Полацксельбуд», намеснікам кіраўніка, галоўным інжынерам трэста № 2 Аблсельбуда. З 1989 па 2004 г. — кіраўнік Будаўнічага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Будаўніча-мантажны трэст № 22». Абіраўся дэпутатам Полацкага гарсавета 21–23 скліканняў. Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны Свята-Пакроўская царква, жылы корпус Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, устаноўлены помнік Еўфрасінні Полацкай.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, граматамі Патрыяршага Экзархата Беларускай праваслаўнай царквы.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 2008 г.


Падчас службы ў радах Савецкай Арміі. 1975 г.
Падчас службы ў радах Савецкай Арміі. 1975 г.


Служачыя трэста “Полоцксельстрой” каля адміністрацыйнага будынка. 1970-я гг.
Служачыя трэста “Полоцксельстрой” каля адміністрацыйнага будынка. 1970-я гг.




Вырашэнне бягучых пытанняў. 1990-я гг.
Вырашэнне бягучых пытанняў. 1990-я гг.


Дунілавіцкая сярэдняя школа – своечасова здадзены аб’ект рэспубліканскага значэння. 2004 г.
Дунілавіцкая сярэдняя школа – своечасова здадзены аб’ект рэспубліканскага значэння. 2004 г.


На будаўніцтве Свята-Пакроўскай царквы. 2003 г.
На будаўніцтве Свята-Пакроўскай царквы. 2003 г.


Падчас уручэння медаля “За трудовые заслуги”. 1998 г.
Падчас уручэння медаля “За трудовые заслуги”. 1998 г.


В.А. Кляймёнаў з былымі калегамі каля будынка Будаўніча-мантажнага трэста № 22. 2005 г.
В.А. Кляймёнаў з былымі калегамі каля будынка Будаўніча-мантажнага трэста № 22. 2005 г.


У вольны час. 2000-я г.
У вольны час. 2000-я г.


У вольны час. 2000-я г.
У вольны час. 2000-я г.


У вольны час. 2000-я г.
У вольны час. 2000-я г.