Барысаў Якаў Аляксандравіч (1938 г.н.)



Барысаў Якаў Аляксандравіч (1938 г. н.)
Нарадзіўся ў Вялікіх Луках. Пасля дэмабілізацыі ў 1960 г. уладкаваўся на Полацкі шклозавод стропальшчыкам. У 1961–1966 гг. вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, па заканчэнні якога працаваў начальнікам цэха па вытворчасці шклопластыкаў на аснове шкловалакна і вадкіх смол. У 1983–1998 гг. узначальваў Полацкае вытворчае аб’яднанне «Шкловалакно». З 2002 г. на пенсіі. Ганаровы хімік СССР, ветэран ВА «Полацк-Шкловалакно». Пражывае ў Полацку.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, знакам «За заслугі перад Полацкам».
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 2016 г.


У рабочым кабінеце. 1998 г.
У рабочым кабінеце. 1998 г.


Знаёмства калег з Польшчы з працай аб’яднання. 1984 г.
Знаёмства калег з Польшчы з працай аб’яднання. 1984 г.


Падчас святочнай дэманстрацыі. 1980-я гг.
Падчас святочнай дэманстрацыі. 1980-я гг.


Прэзідыум урачыстага пасяджэння з нагоды 25-годдзя Полацкага завода шкловалакна. 1983 г.
Прэзідыум урачыстага пасяджэння з нагоды 25-годдзя Полацкага завода шкловалакна. 1983 г.


Прыезд на завод партнёраў. Злева направа: віцэ-прэзідэнт амерыканскай кампаніі “ТБА – Бішоп” Дж. Віліс, начальнік цэха № 7 Г. Раслевіч, дырэктар аб’яднання Я. Барысаў. 1984 г.
Прыезд на завод партнёраў. Злева направа: віцэ-прэзідэнт амерыканскай кампаніі “ТБА – Бішоп” Дж. Віліс, начальнік цэха № 7 Г. Раслевіч, дырэктар аб’яднання Я. Барысаў. 1984 г.


Мітынг на заводзе тэкстыльнага шкловалакна з нагоды атрымання першай гатовай прадукцыі. 1984 г.
Мітынг на заводзе тэкстыльнага шкловалакна з нагоды атрымання першай гатовай прадукцыі. 1984 г.


Прысваенне Барысаву Я.А. звання Ганаровага грамадзяніна горада Полацка. 2016 г.
Прысваенне Барысаву Я.А. звання Ганаровага грамадзяніна горада Полацка. 2016 г.