Гальпяровіч Навум Якаўлевіч (1948 г.н.)



Гальперович Гальпяровіч Навум Якаўлевіч (1948 г. н.)
Нарадзіўся ў Полацку. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе, у 1967–1977 гг. — у полацкай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, Віцебскі педінстытут. З 1975 г. — член саюза журналістаў БССР. З канца 1970-х працаваў на радыёвяшчанні завода «Палімір», у наваполацкай газеце «Хімік», у якой быў надрукаваны першы верш. З 1981 г. — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці. Аўтар больш як 10 кніг. У 1997 г. пераехаў у Мінск, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык». З 1998 г. — намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2002 г. — галоўны рэдактар, намеснік галоўнага дырэктара, галоўны дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё.
Узнагароджаны знакам «За заслугі перад Полацкам».
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 2014 г.


Навум Гальпяровіч. 1959 г.
Навум Гальпяровіч. 1959 г.


1“б” клас  сярэдняй школы № 9 г. Полацка. 1955 г.
1“б” клас сярэдняй школы № 9 г. Полацка. 1955 г.


Гальпяровіч Н.Я. з бацькамі і малодшай сястрой. 1965 г.
Гальпяровіч Н.Я. з бацькамі і малодшай сястрой. 1965 г.


Падчас рабочай камандзіроўкі. 1970 г.
Падчас рабочай камандзіроўкі. 1970 г.


На Кургане Бесмяротнасці. 1970 г.
На Кургане Бесмяротнасці. 1970 г.


Гальпяровіч Н.Я. 1980-я гг.
Гальпяровіч Н.Я. 1980-я гг.


Гальпяровіч Н.Я. з бацькам Якавам Паўлавічам. 1975 г.
Гальпяровіч Н.Я. з бацькам Якавам Паўлавічам. 1975 г.


Навум Гальпяровіч і Алесь Савіцкі каля мемарыяльнага комплексу “Поле ратнай славы
Навум Гальпяровіч і Алесь Савіцкі каля мемарыяльнага комплексу “Поле ратнай славы


Гальпяровіч Н.Я. з Салодкай Н.С. 2010 г.
Гальпяровіч Н.Я. з Салодкай Н.С. 2010 г.


Сустрэча з аднакласнікамі. 2010 г.
Сустрэча з аднакласнікамі. 2010 г.