Бабенка Эрнст Міхайлавіч (1937-2019)



Бабенка Эрнст Міхайлавіч (1937 г. н.)
Нарадзіўся на Міншчыне. У 1959 г. скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Д. Мендзялеева. Працаваў на Чалябінскім металургічным заводзе, у НДІ электроднай прамысловасці. Кандыдат тэхнічных навук. З 1968 па 1976 г. працаваў у Наваполацкім політэхнічным інстытуце выкладчыкам, загадчыкам кафедры, з 1974 г. – рэктарам. Да 1985 г. — дырэктар інстытута электроднай прамысловасці, затым — намеснік генеральнага дырэктара аб'яднання «Союзуглерод» у Маскве. З 1987 па 2004 г. — рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (да 1993 г. – Наваполацкі політэхнічны інстытут). У 1989 г. прысуджана вучоная ступень доктара тэхнічных навук, у 1994 г. — званне «Заслужаны работнік прамысловай адукацыі». Прафесар кафедры хіміі і тэхналогіі пераапрацоўкі нафты і газа. Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка з 1998 г. Пражывае ў Наваполацку.
Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Пашаны, медалём «Ветэран працы», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 2015 г.


Сустрэча з міжнароднымі спецыялістамі. 1980-я гг.
Сустрэча з міжнароднымі спецыялістамі. 1980-я гг.


Дзяржаўны экзамен 1-га выпуску інжынерна-будаўнічага вячэрняга аддзялення. 1974 г.
Дзяржаўны экзамен 1-га выпуску інжынерна-будаўнічага вячэрняга аддзялення. 1974 г.


Дэканат Наваполацкага політэхнічнага інтытута. 1976 г.
Дэканат Наваполацкага політэхнічнага інтытута. 1976 г.


Перадача сімвалічнага ключа ад новых карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія размясціліся ў былых пабудовах езуіцкага калегіума. 2003 г.
Перадача сімвалічнага ключа ад новых карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія размясціліся ў былых пабудовах езуіцкага калегіума. 2003 г.


Віншаванне Рыгора Барадуліна з юбілеем. ПДУ. 1990-я гг.
Віншаванне Рыгора Барадуліна з юбілеем. ПДУ. 1990-я гг.


Рэктар Наваполацкага політэхнічнага інтытута Э.М. Бабенка з замежнымі студэнтамі. 1985 г.
Рэктар Наваполацкага політэхнічнага інтытута Э.М. Бабенка з замежнымі студэнтамі. 1985 г.


Зборная ПДУ па валейболе – чэмпіён сярод ВНУ Беларусі.
Зборная ПДУ па валейболе – чэмпіён сярод ВНУ Беларусі.


Рэктар ПДУ Э.М. Бабенка і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. 2001 г.
Рэктар ПДУ Э.М. Бабенка і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. 2001 г.


Э.М. Бабенка з сям’ёй. 1974 г.
Э.М. Бабенка з сям’ёй. 1974 г.


Э.М. Бабенка з выпускнікамі інжынерна-будаўнічага каледжа г. Катманду (Непал). 1998 г.
Э.М. Бабенка з выпускнікамі інжынерна-будаўнічага каледжа г. Катманду (Непал). 1998 г.