Баявыя сякеры


Сёння ў экспазіцыі Краязнаўчага музея можна пазнаёміцца з невялікай калекцыяй баявых сякер XI-XIV стст. Тры з пяці прадметаў трапілі ў калецыю музея ад прыватных асоб, адзін быў знойдены падчас археалагічных раскопак, яшчэ адзін – перададзены ў 1950-я гг. з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Баявая сякера – універсальная зброя, якую выкарыстоўвалі не толькі падчас боя, але і ў гаспадарчых мэтах ці рамеснай дзейнасці. У славян першае выкарыстанне сякер у пісьмовых крыніцах адносіцца да VIII ст. н.э.

Звычайна сякера звязана з пешым войскам. У Старажынай Русі сякерамі былі ўзброены не толькі дружыннікі, але і прадстаўнікі народнага апалчэння. У пахаваннях дамангольскага перыяду сякера – самы распаўсюджаны від зброі.