Каўшы


Каўшы з кароткай ручкай і глыбокім чарпаком выкарыстоўвалі для пересыпання зерня, мукі, крупы. Імі разлівалі ваду, піва або квас. Каўшы выдзёўбвалі з суцэльнага кавалка дрэва, часцей за ўсё з цвёрдых парод.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі музея каўшы маюць авальную форму і закручаныя канцамі ўніз ручкі для падвешвання. Прадметы былі зроблены ў 1930-1940-х гг. У.М. Шугальскім, жыхаром вёскі Румполле Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.