Ваза


У калекцыі керамічнага посуду ў музеі прадстаўлена арыгінальная велікодная ваза ў выглядзе глыбокага гаршка з шырокім вусцем і дзвюма ручкамі. Ваза ўнутры і звонку пакрыта палівай светла-карычневага колеру і ўпрыгожана лінейна-хвалістым арнаментам. На Вялікдзень у такім посудзе насілі асвячаць у царкву кулічы, яйкі і іншыя святочныя стравы. Гэты від посуду існаваў пераважна ва ўсходніх абласцях сучаснай Беларусі.