Вілкі (рагач)


Незаменным прадметам у сялянскім побыце падчас прыгатавання ежы ў печы былі вілкі. Яны ўяўлялі сабой жалезную паўкруглую пласціну, прымацаваную да доўгай драўлянай палкі. З дапамогай вілкоў гаспадыня ставіла ў печ або даставала з яе гаршкі і чыгуны з капустай або кашай. Як правіла, у інтэр'еры сялянскай хаты вілкі займалі месца каля печы разам з качаргой, хлебнай лапатай і іншым «пячным» інвентаром.

Вядома таксама пра ўжыванне вілкоў у вясельнай абраднасці і пахавальна-памінальным абрадзе. Пасля адыходу сватоў хто-небудзь з членаў сям'і звязваў усе качэргі і вілкі разам - на шчасце. Пасля вынасу нябожчыка на тое месца, дзе ён ляжаў, укладвалі вілкі, каб абараніць хату ад смерці.