Сацыяльна-эканамічны стан Полацка. 1919—1924.


У 1918—1920 гг. у Полацку, як і па ўсёй краіне, здзяйснялася палітыка ваеннага камунізма. Члены харчатрадаў, што дзейнічалі на Полаччыне, рэквізавалі ў сялян на патрэбы войска і ўтрыманне працоўных лішкі хлеба і іншых прадуктаў. Павятовы саўнаркам узяў пад жорсткі ўлік усю прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў. Забеспячэнне рабочых і служачых праводзілася па картках. К пачатку 1919 г. было нацыяналізавана 25 прадпрыемстваў. Уласнасцю дзяржавы сталі і маёнткі памешчыкаў.

У выніку германскай і польскай акупацый Полацк быў разбураны на 75 %, са строю было выведзена абсталяванне амаль усіх прамысловых прадпрыемстваў. У якасці дапамогі ад дзяржавы ў горад паступалі медыкаменты, адзенне, прадукты і тавары, грашовыя сродкі. Для кіраўніцтва аднаўленнем горада была створана надвычайная камісія, гараджане працавалі на суботніках. У прыярытэце было аднаўленне электрастанцыі і цэглавага завода. З лістапада 1920 г. па сакавік 1923 г. вялося будаўніцтва чыгуначнага маста праз Заходнюю Дзвіну. Амаль усе віды работ пры гэтым выконваліся ўручную.

Палітыка ваеннага камунізма ў 1921 г. была заменена новай эканамічнай палітыкай (НЭП), пачалі адкрывацца прыватныя магазіны, майстэрні, сталоўкі, мэбляваныя пакоі.

У 1924 г. была скончана грашовая рэформа, калі на змену абясцэненым савецкім грошам і быўшым у абарачэнні больш раннім грашовым знакам прыйшлі першыя стабільныя грошы, гарантаваныя золатам.

Па дадзеных праведзенага ў канцы 1920 г. перапісу ў Полацку пражывала болей за 18,5 тыс. чалавек.