Патэфон "Дружба"


Цяжка не пагадзіца са сцвярджэннем аб каласальным уплыве, які аказвае музыка на чалавечыя сэрцы. Ва ўсе часы менавіта музыка дапамагала ўзбадзёрыцца альбо адпачыць, здабыць гармонію ў душы і сэрцы ... Нядзіўна, што яшчэ ў Сярэднявеччы з'явіліся разнастайныя механізмы, здольныя прайграваць музыку - музычныя шкатулкі і скрыні, і нават «агучаныя» карэты. З часам нястомныя навукоўцы дабраліся і да вынаходніцтва грамафона, а неўзабаве і патэфона, якія выразна і самастойна перадавалі гук з пласцінак.

Першыя патэфоны выпускаліся французскай фірмай «Патэ». У 1907 годзе служачы гэтай фірмы Гільён Кемлер прапанаваў удасканаленне грамафона. Вынаходка, якая атрымала ва ўжытку назву патэфон, была малагабарытнай і пераноснай. Апарат не патрабаваў падключэння да электрасеткі і прыводзіўся ў дзеянне з дапамогай спружыны. Аднаго завода хапала на праслухоўванне аднаго боку пласцінкі.

Для нас патэфон з'яўляецца неад'емнай часткай савецкай культуры. Пад яго танцавалі ў 1930-х гг. на пляцоўках у парках, бо яго гук быў досыць моцным (узровень гучання не рэгуляваўся). «Рыа - Рыта», «Аргенціна», «Сіні платочак». Музыка дапамагала жыць і верыць у лепшае будучае.

Патэфон пад назвай «Дружба» гарманічна ўбудаваны ў экспазіцыю Краязнаўчага музея, прысвечаную жыллёваму побыту палачан далёкіх 1930-х гг. Невялікі рупар патэфона змешчаны ў корпусе, а сам апарат зроблены ў выглядзе невялікага чамадана, які можна пераносіць за ручку. Ёсць таксама выдвіжны адсек для захоўвання патэфонных іголак. Калісьці гэты просты музычны апарат ствараў асаблівую цёплую атмасферу сяброўскай кампаніі.