Фотаздымак «Эпидемический отряд санитарного поезда 29-й дивизии 3-й армии Восточного фронта»


У гады Першай сусветнай вайны ў Полацк, якія стаў буйным тылавым цэнтрам, прыбыў эпідэмічны атрад санітарнага цягніка 29-й дывізіі 3-й арміі Усходняга фроту. Яго ўзначальваў Барыс Анальевіч Бараўскі, якія пасля вайны застаўся з сям'ёй жыць і працаваць у Полацку.

Ваенна-санітарны цягнік (ВСЦ) — гэта спецыяльны ці прыстасаваны чыгуначны сродак, які выкарыстоўваецца для перавозкі параненых, хворых і забеспячэння медыцынскай дапамогі. ВСЦ з'яўляецца рухомай установай ваенна-медыцынскай службы, якая сканструявана з улікам асаблівасцяў эвакуацыі параненых і хворых ва ўмовах вайны і прызначана для іх транспарціроўкі ў стацыянарныя шпіталі з працягам лячэння на шляху следавання.

На фотаздымку, прадстаўленым у экспазіцыі музея, у першым радзе чацвёрты злева сядзіць начальнік санітарнага цягніка Б.А. Бараўскі. Гэты прадмет з калекцыі дакументаў і фотадакументаў Барыса Анатольевіча Бараўскага, якая была перададзена пасля смерці вядомага полацкага ўрача.