Ляпная кераміка жалезнага веку


У Х ст. адбыўся пераход ад тэхнікі ручной лепкі да ганчарнага круга. Да Х ст. ганчарныя вырабы выглядалі даволі проста: посуд быў з тоўстымі сценкамі, часта неакуратна абпалены, з простым арнаментам. У ХІ ст. з'яўляюцца больш дасканалыя формы ганчарных вырабаў, якія адрозніваліся больш шырокай і выцягнутай гарлавінай, пакатымі плечыкамі, іх профіль становіцца больш выразным. З сярэдзіны Х ст. ляпны посуд пачынаюць падпраўляць на ганчарным круге. Калі рамеснікі выраблялі сваю прадукцыю на заказ, такі посуд меціўся спецыяльнымі знакамі - клеймамі.

Для днепра-дзвінскай культуры характэрны ляпны гладкасценны слабапрафіляваны посуд. Для глінянага посуду поўначы Беларусі характэрна наяўнасць арнаментацыі, часцей за ўсё ў выглядзе прачэрчаных і наразных ліній. Побач з гладкасценным сустракаецца і штрыхаваны посуд. Днепра-дзвінская культура існавала ад VІІІ-VІІ стст. да н.э. да ІV-V ст. н.э., прыналежыла да ўсходнебалцкай моўнай групы. Банцараўская культура, культура смаленскіх доўгіх курганоў.

Шырокае выкарыстанне гліняны посуд атрымаў яшчэ ў канцы каменнага веку (неаліце). Майстры-ганчары ў эпоху жалеза выкарыстоўвалі вопыт папярэднікаў, аднак у лепкі посуду ўжо назапасілі і свае сакрэты. Ганчары добра ведалі якасці мясцовай гліны і падчас прыгатавання цеста дасыпалі для памяншэння растрэсквання і дэфармацыі вырабаў падчас абпалу ў пэўных прапорцыях дамешкі. Такімі дамешкамі былі здробнены валунны камень (жарства) і бітая кераміка (шамот), зрэдку - балотная руда. Посуд ляпіўся стужкавым метадам. Гліняныя стужкі выкладваліся па кругу, месцы злучэння загладжвалі. Потым паверхні апрацоўвалі, аздаблялі арнаментам. Абпальваўся посуд на адкрытым вогнішчы. Днепра-дзвінскія плямёны выкарыстоўвалі посуд слоікавай і слабапрафіляванай формы, з плоскім дном.


Ляпная кераміка днепра-дзвінскай культуры