«Храм музы» - так яшчэ ў старажытнасці называлі музей. Музеі бываюць розныя: гістарычныя, мастацкія, літаратурныя і, вядома ж, краязнаўчыя. У Краязнаўчым музеі Полацка сёння «жывуць» экспанаты, узрост якіх вылічаецца стагоддзямі і нават тысячагоддзямі. У кожнага з іх свая гісторыя. Хочаце яе даведацца? А пазнаёміцца з асаблівай «музейнай» мовай і пабываць у ролі экспазіцыянера? Музей чакае вас! Рамёствы і гандаль – асноўныя заняткі гарадскога насельніцва. Аб ажыўленым гандлі сведчаць скарбы. На Полацкай зямлі іх знойдзена каля 40. Самы вядомы скарб – Каз ̓ янкаўскі (X ст.). Што ён сабой уяўляе? Каму мог належаць? Як аказаўся ў зямлі? Цікава? Тады да сустрэчы! Хочаце даведацца, чаму чалавек заўсёды паважліва ставіўся да хлеба, ведаў пра карысць крупяных каш, з лёгкасцю вырабляў тварог і масла? Тады ваш шлях ляжыць у этнаграфічную залу Краязнаўчага музея. Тут можна не толькі ўбачыць посуд з гліны, лазы ці дрэва, але і пазнаёміцца з працэсам падрыхтоўкі і захоўвання ежы нашымі продкамі. Драўляная хата - традыцыйнае жыллё беларускіх сялян. Яго будаўніцтва ва ўсе часы было справай сур'ёзнай і адказнай. Хочаце даведацца, як сяляне выбіралі месца для будучай будоўлі? Дзе ў хаце знаходзіўся «чырвоны» кут і што такое «рэзгіны»? Тады чакаем сустрэчы з вамі! Вуліцы ... У Полацку іх больш 350. Кожная з іх мае свой узрост і сваю назву. Адна з самых старажытных вуліц - Ніжне-Пакроўская. А ці ведаеце вы, калі яна ўпершыню згадваецца ў гістарычных дакументах? Колькі разоў змянялася яе назва? Хто пражываў на Ніжне-Пакроўскай ў пачатку мінулага стагоддзя? Не? Давайце разам знойдзем адказы на гэтыя пытанні! З часоў утварэння сваёй дзяржаўнасці палачанам прыйшлося яе абараняць. Спачатку ад Ноўгарада і Кіева, пазней — ад крыжакоў. Полацкія ратнікі бралі ўдзел у Неўскай і Грунвальдскай бітвах. Гэта сусветна вядомыя факты. А вось як Полацк дапамог атрымаць перамогу ў Кулікоўскай бітве, напэўна, ведаюць не ўсе. Час даведацца аб гэтым! Усяслаў Брачыславіч па мянушцы Чарадзей быў самым яркім прадстаўніком Полацкай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Ён кіраваў Полацкім княствам з 1044 па 1101 г. Калі вы хочаце даведацца аб Полацку тысячагадовай даўніны, "сустрэцца" з самім князем, які распавядзе пра сябе, пра сваю сям'ю і пра паходжанне сваёй знакамітай мянушкі, чакаем вас у музеі!Па курсе «Мая радзіма Беларусь»
«Добры дзень, музей!»
«У краіне майстроў. Рамёствы старажытнага Полацка»
«Кухня нашых продкаў»
«Апавяданні сялянскай хаты»
«Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
«У абарону сваёй зямлі»
«Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч»
Вайна на дзесяцігоддзе змяніла лёс Полацка. Чаму Івану Жахліваму ўдалося захапіць горад і якую рэч ён зрабіў сімвалам перамогі над Полацкам? Якую стратэгію і тактыку выкарыстоўваў Стэфан Баторый, адваёўваючы горад у праціўніка? Хочаце атрымаць адказы на гэтыя пытанні? Завітайце да нас! Сапёрны цясак, штыкі, агнястрэльная зброя, гарматы - рэчы без якіх не абыходзілася ні адна вайна XІX ст. А што такое «гранадка»? Якому прадмету ваеннай амуніцыі яна дала назву? Як разгортваўся партызанскі рух на Полаччыне ў 1812 годзе? Аб гэтым і іншых падзеях вайны даведаемся разам! Генерал-маёр Якаў Кульнеў - вучань Суворава, любімец салдат. Лічыў ваенную справу сэнсам жыцця. Здавалася б, павінен быць жорсткім чалавекам. Аднак гэта не так! Доказам з'яўляюцца асабістыя лісты Якава да родных і водгукі аб Кульневе яго сучаснікаў. Пазнаёмімся з гэтымі дакументамі разам з намі! Скарбніцай нацыянальнай культуры з'яўляюцца архіўныя дакументы. У іх - лёс нашага народа, працоўныя поспехі і культурныя дасягненні, жыццё выдатных асоб, якія стваралі гісторыю краіны. Датыкніцеся да гэтых крыніц ведаў і яны дапамогуць вам больш глыбока зразумець падзеі 1863-1864 гг.! Вайна - заўсёды трагедыя. Полацк зведаў яе ў поўнай меры. Але менавіта ў гады Першай сусветнай вайны тут з'явіліся першы аэрадром, першы аўтамабіль і першая гарадская вузкакалейка. Як гэта адбывалася? Каго з палачан мабілізавалі ў армію і хто атрымаў медаль «За працу па выдатнаму выкананню ўсеагульнай мабілізацыі»? Даведайцеся аб гэтым у нас! Па курсе «Гісторыя Беларусі» і факультатыўным курсе «Полацказнаўства»
«Лівонская вайна на Полаччыне»
«Полацк у вайне 1812 года»
«Герой, які служыць Айчыне, не памірае...»
«Паўстанне 1863-1864 гг. на Полаччыне»
«Полаччына ў гады Першай сусветнай вайны»
Цыкл заняткаў «Ганаровыя грамадзяне г. Полацка»
Па стацыянарнай выставе «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
Кошт музейна-педагагічных заняткаў