Гімназісты зноў завіталі ў Краязнаўчы музей Полацка

Ужо не першы год у Краязнаўчым музеі Полацка праходзяць музейна-педагагічныя заняткі па курсе "Полацказнаўства". У чарговы раз на заняткі прыйшлі вучні полацкай гімназіі №2. Тэма, абраная настаўнікамі, распавядавла аб адным з буйнейшых прадпрыемстваў горада - Полоцкім заводзе шкловалакна, яго працоўных і кіраўніках. Вучні 7-х класаў з увагай глядзелі ўрыўкі з фільма, створанага загадчыцай музея І.П. Водневай і начальнікам цэха №4 А.Л. Карэйшам, слухамі апавяданне з кнігі Алеся Савіцкага, ганаровага грамадзяніна горада Полацка, прымалі ўдзел у стварэнні карты-схемы развіцця горада Полацка ў 1960-1970-я гг. Адкрыццём для школьнікаў і іх настаўнікаў стаў аповед музейнага супрацоўніка пра Лідзію Іванаўну Грыгор'еву, якая кіравала полацкім прадпрыемствам больш за 20 гадоў.
Пасля сустрэчы было зроблена на памяць некалькі агульных фотаздымкаў і выказаны прапановы наконт супрацоўніцтва ў будучым.

661