У Полацку прайшоў краязнаўчы квэст "СТО - современность, традиции, объективность"


У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю газеты "Полацкі веснік", 22 красавіка прайшоў раённы краязнаўчы квэст "СТО - современность, традиции, объективность". Арганізатарамі гульні выступілі супрацоўнікі полацкай газеты, аддзела адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкама і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. На працягу трох гадзін удзельнікі квэсту шукалі часткі зашыфраванага ліста палачаніна, які жыў на пачатку ХХ ст. і валодаў лекамі ад усіх хваробаў. Каб адшукаць запаветны флакон з вадкасцю, удзельнікі гульні прабеглі не адзін кіламетр, наведалі некалькі музеяў, зазірнулі на стадыён і чыгуначны вакзал. Сярод членаў каманд былі не толькі пастаянныя ўдзельнікі гульняў у фармаце "Бегущий город", але і тыя, хто выпадкова вырашыў прыняць удзел і атрымаў у выніку мноства назабыўных эмоцый. Пераможцам гульні стала каманда "ГО-КО", якая змагла хутчэй за ўсіх знайсці месца, дзе быў схаваны флакон з вадкасцю, а ўсе астатнія ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і памятныя прызы ад рэдакцыі газеты "Полацкі веснік".


Удзельнікі квэсту
Падчас гульні
Падчас узнагароджвання
Дыплом і сертыфікат
Узнагароджванне ўдзельнікаў квэсту
Узнагароджванне пераможцаў квэсту