Супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у краязнаўчым семінары


12 красавіка супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка прынялі ўдзел у краязнаўчым семінары «Ад Полацка пачаўся свет», арганізаваным ДУК “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Мерапрыемства было прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзю Полацка і 100-годдзю газеты «Полацкі веснік». Да ўдзелу ў семінары былі запрошаны спецыялісты з Полацка, Віцебска і Мінска. Вельмі карысным як для супрацоўнікаў бібліятэк, так і музея было выступленне Таццяны Андрэеўны Сапега, загадчыка сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Госць са сталіцы не толькі распавяла пра метады прыцягнення дзяцей да актыўнага пазнання кніжнай культуры, але і правяла майстар-клас "Францыск Скарына – беларускі першадрукар". Запатрабаванымі ва аўдыторыі былі і выступленні супрацоўнікаў музея І.П. Водневай і С.В. Гаўрылавай, якія пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі краязнаўчай працы музея і новымі выстаўкамі "Хутка ў нумар" і "Ганаровыя грамадзяне горада Полацка".



Удзельнікі семінара
Выступае Дзядзюліна Л.Б., загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Цэнтральнай бібліятэкі Полацка імя Ф. Скарыны
Выступае Сапега Т.А.
Выступае Воднева І.П., загадчык Краязнаўчага музея Полацка
Выступае Гаўрылава С.В., вядучы навуковы супрацоўнік Краязнаўчага музея Полацка
Выступае Маслоўская Г.В., загадчык бібліятэкі №2 імя А. Герцэна, кіраўнік клуба "Я- палачанін"
Падчас майстар-класа "Францыск Скарына - беларускі першадрукар"