Гляк


У сялянскім побыце мелася вялікая колькасць разнастайнага посуду для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцяў. Сярод розных вырабаў сваёй незвычайнай формай вылучаўся гляк («глек», «бунька») - гаршок з выпуклымі бакамі, кароткім вузкім горлам і плоскім дном. Гліняны посуд з адной ручкай, прадстаўлены ў экспазіцыі музея, выкарыстоўваўся для захоўвання вады, квасу, віна, алею, дзёгцю. Вузкае горла, дыяметрам не больш за 5 см, закрывалася драўлянай накрыўкай.

Гляк служыў таксама для прыгатавання адвараў і настояў з лекавых траў, з-за чаго ў заходніх раёнах Віцебшчыны яго называлі «зелянік».