
У кастрычніку 2024 г. у Краязнаўчым музеі Полацка традыцыйна прайшла серыя музейна-педагагічных заняткаў «У краіне майстроў. Забытыя рамёствы Полацка» ў рамках праграмы «Мой горад». Вучні 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 18 імя Еўфрасінні Полацкай г. Полацка» актыўна знаёміліся з гісторыяй рамёстваў — кавальскай і ганчарнай справы, вырабу абутку і адзення. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаў выгляд цацак, якія некалькі стагоддзяў таму стваралі полацкія майстры — бразготкі, лодачкі, свістулькі, а правядзенне ў канцы заняткаў інтэрактыўнай гульні выклікала ў школьнікаў дадатковыя пазітыўныя эмоцыі.