
23 кастрычніка свой Дзень нараджэння адзначае вядомая беларуская паэтка Надзея Стэфанаўна Салодкая, Ганаровы грамадзянін горада Полацка. Упершыню яе вершы былі апублікаваныя ў 1997 г. у «Новой газете», якая выходзіла ў Наваполацку. З тых часоў выдадзены больш за два дзясяткі зборнікаў паэтычнай творчасці Н. С. Салодкай. Пра новую кнігу Надзеі Стэфанаўны можна даведацца тут.