Удзел у дыялогавай пляцоўцы «Мірная краіна: вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця»

10 верасня 2024 г. у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная» ў ДК «Нафтан» г. Наваполацка была арганізавана дыялогавая пляцоўка «Мірная краіна: вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця». У ёй прыняла ўдзел І. П. Воднева, загадчык Краязнаўчага музея Полацка. Спікерамі мерапрыемства выступілі Аляксей Аўдонін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Андрэй Крывашэеў, генеральны дырэктар агенцтва «Мінск-навіны» і Вячаслаў Даніловіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навукі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У ходзе дыялога былі адзначаны поспехі дзяржавы ў эканамічным і палітычным жыцці ў апошнія дзесяцігоддзі, дадзена характарыстыка сучаснай сітуацыі, якая склалася каля межаў Рэспублікі Беларусь, а таксама абазначаны перспектывы развіцця краіны ў будучыні.

291