Супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка ў гульні «WOWQUIZ»

28 ліпеня 2024 г. органам гандлю Беларусі спаўняецца 100 гадоў з дня іх стварэння. Напярэдадні святкавання векавога юбілею ў Полацку прайшла інтэлектуальная віктарына, у якой прынялі ўдзел і супрацоўнікі Краязнаўчага музея. Ужо больш за год у старэйшым музеі горада працуе выстава «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919-1991 гг.», прысвечаная знакавой падзеі ў гісторыі нашай рэспублікі. Гандаль - гэта неад'емная частка эканамічнага сектара нашай краіны. На выставе прадстаўлены ўнікальны матэрыял аб гандлі ў горадзе і раёне ў савецкі перыяд.

Падчас гульні музейным супрацоўнікам прыйшлося не толькі бліснуць ведамі, але і праявіць знаходлівасць і кемлівасць. Сярод 11 каманд музейшчыкі занялі 6-е месца, атрымаўшы спецыяльны дыплом «Самая мудрая каманда».

Вялікі дзякуй арганізатарам за яркія эмоцыі і добры настрой!

209