Аб удзеле ў архіўных чытаннях

20 чэрвеня 2024 г. І. П. Воднева, загадчык Краязнаўчага музея Полацка, і С. П. Копыл, загадчык Музея баявой славы, прынялі ўдзел у архіўных чытаннях, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку». У чытальнай зале архіва прысутным былі прадстаўлены даклады аб ваенным і пасляваенным часе, у аснову якіх пакладзены малавядомыя архіўныя звесткі і матэрыялы вуснай гісторыі нашага рэгіёну.

176