Юныя экскурсаводы: вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу

1 сакавіка 2024 г. у Краязнаўчым музеі Полацка на пляцоўцы стацыянарнай выставы «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка» адбыўся вочны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў, якія прадстаўлялі музеі ўстаноў адукацыі. Конкурс праводзіцца з мэтай фармавання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці. На завочным этапе ўдзельнікамі конкурсу былі прадстаўлены аглядныя відэаэкскурсіі па музеях у адпаведнасці з іх профілем. На вочным этапе — імправізаваныя экскурсіі «Гісторыя аднаго экспаната». Юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі не толькі глыбокія веды экспазіцый музеяў сваіх школ, але і асаблівае, трапяткое стаўленне да тых прадметаў, якія яны прадстаўлялі падчас імправізаванай экскурсіі. У выніку працы журы былі вызначаны пераможцы.

Сярод музеяў ваенна-гістарычнага профілю лепшым стаў экскурсавод ДУА «Вароніцкая сярэдняя школа Полацкага раёна» Дзмітрый Аўчыннікаў, якому ўручаны дыплом I ст. Сярод музеяў краязнаўчага профілю спецыяльным кубкам і дыпломам І ст. узнагароджаны экскурсавод ДУА «Ветрынская сярэдняя школа ім. Д. В. Цябута Полацкага раёна» Арына Арол. Уручаны ўзнагароды і юным экскурсаводам музеяў агульнагістарычнага профілю: Дзіяне Кавалеўскай, ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка» — дыплом І ст.; Злаце Шаўлка, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Полацка» — дыплом II ст.; Валерыі Драгун, ДУА «Базавая школа № 12 ім. І. Е. Аляксеева г. Полацка» — дыплом II ст.; Лізавеце Дзмітрыевай, ДУА «Базавая школа № 9 ім. А. С. Пушкіна г. Полацка» — дыплом III ст. Для ўдзельнікаў конкурсу супрацоўнікі Краязнаўчага музея правялі навучальную экскурсію па асноўнай экспазіцыі.

69