Тэматычная сустрэча «Быць верным прафесіі выратавальніка…» з Антонам Юпатавым

7 лютага 2024 г. у рамках праекта «Выклік прыняты! Да барацьбы з агнём гатовыя!» супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка правялі тэматычную сустрэчу «Быць верным прафесіі выратавальніка…». У госці да палачан прыехаў вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Антон Нікіфаравіч Юпатаў. Былы супрацоўнік МНС з 34-гадовым стажам працы падзяліўся з навучэнцамі УА «Сярэдняя школа № 14 імя М.С. Грыневіча г. Полацка» і сябрамі Полацкага народнага клуба «Ветэран», якія сталі асноўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства, сваімі ведамі аб гісторыі пажарнай службы Віцебшчыны.

Антон Нічыпаравіч ужо каля 20 гадоў займаецца даследаваннем пажарнай аховы ў нашай вобласці. Ён з'яўляецца аўтарам кніг «Старонкі гісторыі пажарнай службы Віцебшчыны. Людзі. Падзеі. Факты» (2008), «Пажарны аварыйна-выратавальны атрад «Віцязь». 1996–2011» (2011), «Пажарны спорт Віцебшчыны, 1937–2012» (2012), «160 гадоў пажарнай службе Віцебшчыны: 1853–2013» (2013), «100 гадоў савецкай пажарнай ахове». Ёсць у яго і ідэі наконт новых выданняў.

На сустрэчы, якая праходзіла на пляцоўцы выставы «Утаймавальнікі вогненай стыхіі», А.Н. Юпатаў расказваў пра асаблівасці станаўлення пажарнай службы ў далёкім XIX ст., прыводзіў прыклады найбольш буйных пажараў на тэрыторыі нашага рэгіёна, дзяліўся ўспамінамі аб сваёй баявой службе. Двухгадзінная тэматычная сустрэча прынесла шмат станоўчых эмоцый як госцю з Віцебска, так і прадстаўнікам юнага і старэйшага пакалення палачан. Абмяняўшыся падарункамі, арганізатары мерапрыемства сумесна з А.Н. Юпатавым намецілі план далейшага супрацоўніцтва.

78