Трыфсік Гарый Барысавіч (1949 г. н.)

Нарадзіўся ў Маскве. Пасля заканчэння ў 1973 г. Віцебскага медыцынскага інстытута і праходжання інтэрнатуры быў размеркаваны на працу ў Полацкую гарадскую бальніцу імя У.І. Леніна. Да 1980 г. займаў пасаду ўрача-тэрапеўта. У гэты ж час абіраўся сакратаром Полацкага гаркама ЛКСМБ. У перыяд з 1980 па 1996 г. займаў пасады намеснікаў галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, а таксама па стацыянарнай і паліклінічнай рабоце. Неаднаразова абіраўся дэпутатам Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. З 1996 па 2000 г. – загадчык лабараторыі СНІД, а з 2000 па 2022 г. – загадчык Полацкай станцыі пералівання крыві.
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. Званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка прысвоена ў 2021 г.


Г.Б. Трыфсік (справа) - студэнт 2-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута. 1967 г.


Г.Б. Трыфсік (злева) разам з жонкай і калегам А.Л. Плоткіным.


Полацкая дэлегацыя медработнікаў падчас паездкі ў г. Фрыдрыхсгафен (Германія). 1993 г.


Уве Ленц, старшыня рабочай групы по супрацоўніцтве (г. Фрыдрыхсгафен) и Г.Б. Трыфсік. Полацк. 1995 г.


Камсамольскі актыў г. Полацка. У другім радзе крайні справа - Г.Б. Трыфсік. Канец 1970-х гг.