Хоміч Канстанцін Лявонцьевіч (1947 г.н.)




Нарадзіўся на Гарадзеншчыне. У 1970 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1970 па 1980 г. – на розных кіруючых пасадах у падраздзяленнях Полацкага аўтарамонтнага завода, з 1980 г. – дырэктар прадпрыемства. У 1988 г. абраны старшынёй выканкама Полацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1994 г. прызначаны старшынёй Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта. У 1996 г. скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1999 г. прызначаны намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. З 2002 г. – старшыня камітэта па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама. У 2007 г. выйшаў на заслужаны адпачынак.
Званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка прысвоена ў 2018 г.